30.08.2013 / 15:36

Матацыкліст, які збіў насмерць пешахода ў Мінску, атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі 3

30 жніўня суд Фрунзенскага раёна Мінска прыгаварыў матацыкліста, які збіў насмерць пешахода, да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні. Ён таксама пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік начальніка аддзела гарадской пракуратуры Дзмітрый Лук’янаў.

ДТЗ адбылося каля 1.30 16 чэрвеня на рэгуляваным скрыжаванні вуліц Цімашэнкі і Прытыцкага ў Фрунзенскім раёне сталіцы. 23-гадовы вадзіцель і яго 21-гадовы пасажыр на матацыкле «Сузукі» з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі збілі 22-гадовага жыхара сталіцы. Той пераходзіў вуліцу на дазвольны сігнал сфятлафора, матацыкліст жа рухаўся на чырвонае святло з хуткасцю, якая значна перавышала дазволеную.

Пешаход загінуў на месцы ДТЗ. Матацыкліст быў шпіталізаваны з пераломам абедзвюх касцей левага перадплечча, яго пасажыр — з пераломамі асновы чэрапа і левай прамянёвай косці.

Справа расследавалася па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Малады чалавек набыў матацыкл за некалькі дзён да здарэння і яшчэ не паспеў паставіць яго на ўлік у ДАІ. Правоў на кіраванне матацыклам у хлопца не было. Траўмы, атрыманыя ў выніку ДТЗ пасажырам, эксперты прызналі цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі.

Суд праходзіў у будынку ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама ў прысутнасці матацыклістаў, якія прыцягваліся да адказнасці за парушэнне ПДР.

Прыгавор суда пакуль не набыў законную моц.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
митьбю / Адказаць
30.08.2013 / 16:53
Ого, за убийство и всего 4 года ?! Лет 12 надо за такое давать и без права на помилование.
0
Юлій Каралёў / Адказаць
30.08.2013 / 17:00
Мля, няма справядлівасці на гэтым сьвеце. "Неасцярожны" уё...к забівае чалавека - і ўсяго чатыры гады? А пазбаўленне правоў - ўвогуле песьня, бо ён і наступную ахвяру выдатна саб'е без усялякіх правоў - пачакайце гады чатыры...
0
Юлій Каралёў / Адказаць
30.08.2013 / 17:20
Такія забойствы трэба кваліфікафаць па арт 139.2 КК, "забойства агульнанебяспечным спосабам" (а як яшчэ расцэньваць рух з перавышэннем хуткасці на чырвонае святло пры наяўнасці пешаходаў на пераходзе?) - ад 8 да 25 гадоў, самае то для такіх вырадкаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру