Старую паштовую скрыню старшыні савета дырэктараў «Уралкалію» Аляксандра Валошына спрабавалі ўзламаць з Мінска.Пра гэта сам бізнесмен напісаў у сваім мікраблогу ў Твітары.
«Цікава, хтосьці з Мінска спрабаваў узламаць пошту, якой я ўжо 3 гады не карыстаюся:)», — напісаў ён.
Валошын прывёў IP — адрас з якога магла ісці атака: «IP Address:178.124.121.44 Location: Minsk, Belarus».