Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч адказаў на пытанні слухачоў радыё «Свабода».

Якое тваё бачанне кампаніі 2015 году?

Ня ведаю, ці ёсьць сёньня ў каго-небудзь бачаньне кампаніі 2015 году. На бягучы дзень я схіляюся да думкі, што

калі ў выбарах ня ўдзельнічае Севярынец, там увогуле няма чаго лавіць.
Стаміўся я ўдзельнічаць у прафанацыях.

Ці плануеш стаць прафесійным палітыкам і павесці за сабой народ да волі?

Не, я не палітык.

Я — ультраправарадыкальны элемэнт беларускай апазыцыі.
Калі ж народ убачыць за кім можна пайсьці, ён за ім пойдзе.

Як Вы ставіцеся да Зянона Пазьняка?

Вельмі мала асабіста ведаю Зянона Станіслававіча, каб выказваць аб ім нейкія меркаваньні. Калі ж казаць пра Пазьняка як палітыка, я мяркую так.

Калі Зянон разважае на тэмы геапалітычныя, ён уяўляецца магутным стратэгам, не пазбаўленым прароцкага дару. Калі ж ён пачынае гаварыць пра ўнутраныя беларускія рэаліі і выкрываць агентуру (а агенты — усе, апроч чальцоў КХП-БНФ), дык складваецца ўражаньне, што ён зьбег зь нейкай санчасткі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?