Мова нават не канкрэтна пра Канаплёва.

Мой тэзіс - магчыма мы мае справу з цікавым феноменам: прафесійная хвароба спікераў Палаты прадстаўнікоў РБ.

Пагадзіцеся, у нас не так шмат кадраў, каб прызначаць іх у крэсла спікера нейкага перца не маючы ніякай гарантыі, што праз пару гадоў той не адмочыць: “пардон, Рыгорыч, аднак мяне нешта коліць ў вобласці мігрені. Часам запоры. Пайду-ка я ў адстаўку. Дарэчы апошняя просьба - не нагадаеш, як мяне завуць”.

З іншага боку ведаючы прыроду хваробы мы зможам спасці яшчэ шмат спікераў ад Канаплёўкі (лац: conoplius grandiosus ) - назавем гэтую хваробу так па імені яе першай ахвяры.

Падыйдзем да пытання сістэмна.

Як вядома людзей паталогіі выклікаюцца наступнымі фактарамі: механічныя, фізічныя, хімічныя, біялагічныя і псіхагенныя.

Усе акрамя апошняга я смела адкідваю.

Сядзенне у крэсле нават з 1996г. не патрабуе вялікага фізічнага напружання, а вірусныя насекомыя і птушкі ў нас не тусуюцца (хіба што Мартынаў нешта прытараніў з чарговага ваяжу у краіны Паўднёвай Азіі, дзе майстрячыў чарговы геапалітычны прарыў).

Цяжка таксама ўявіць каб экс-спікер у перерывах паміж слуханнямі балаваўся кантрабандным расейскім спіртам і выпадкова травануўся (хімічны фактар).

Застаецца псіхіка.

Тут вялікую ролю гуляе сацыяльная атмасфера.

Уявіце сябе паўсядзённую руціну старшыні палаткі.

Ад яго патрэбна што? Адно: сядзець, глядзець на дэпутацкі гербарый і рабіць міну захаплення, быццам вось тая памятая кампаніяй за рэалізацыю Дырэктывы нумар 1 чувіха – не празначэнец вертыкалі, а прадвіг нацыі.

Пры гэтым ніякіх, ніякіх эмоцый!

Нават калі гучыць прапанова – стэрыялізаваць усіх бамжей, або адмяніць ільготы малалетнім дзецям, ты ня можаш як нармальны пацан пакруціць пальцам каля віска, або сказаць: “слухай задалбаў ты з сваімі бамжамі, ідзі ў ж... І вашчэ ўсе ідзіце ў ж....”.

Вось у гэтым эмацыйным зажыме, на маю думку, тут і ляжаць крыніцы Канаплёўкі (лац: conoplius grandiosus).

Выхад – больш пазітыўных эмоцый - пасмешак і вяселля ў Авальнай залез. Рэагаваць на прамовы не доўгімі і працяглымі адабрямснымі апладысментамі, а рогатам.

Напрыклад:

Спікер (адкрываючы сесію): дарагія прадстаўнікі народу (у зале рогат), дазвольце мяне павіншаваць вас з перамогай на чэсных выбарах ( у зале рогат), мы сабраліся тут каб папрацаваць у інтарэсах людзей (зал проста ляжыць ад рогату). А зараз, шаноўныя дэпутаты, слова надаецца ўсенароднааб ...не магу-не магу, ой паміраю, ой зараз здохну ад смеху....абарвал-абрана- гы-гы-гы му-му..му.

Хіба ў такой пазітыўнай атмасферы ў спікера ПП РБ можа з’явіцца адмоўны псіхаген і як вынік дыягназ: Канаплёўка (лац: conoplius grandiosus).

Ніколі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?