У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» супрацоўнікі Брэсцкай мытні сумесна з пагранічнікамі 29 жніўня прадухілі спробу незаконнага ўвозу на тэрыторыю Мытнага саюза партыі тавару, прызначанага для вытворчай і камерцыйнай дзейнасці.

Як паведамілі ў прэс-групе мытні, 38-гадовы расіянін, які рухаўся з Польшчы ў Расію на аўтамабілі «Шкода-Актавія», выбраў пры перасячэнні мяжы зялёны калідор, прызначаны для перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў, якія не падлягаюць дэклараванню. Пасля выезду з яго «Шкода» была накіравана ў чырвоны калідор. У выніку мытнага надгляду ўстаноўлена, што

ў багажным аддзяленні аўтамабіля сярод асабістых рэчаў знаходзіцца 37 адзінак абсталявання для тэкстыльнай вытворчасці, у іх ліку металічныя датчыкі нацяжэння нітак, пласціны з сопламі, карты прадукцыйнасці абсталявання.

Агульны кошт тавараў, якія падлягалі дэклараванню і былі канфіскаваныя, склаў больш за 100 млн. рублёў. У дачыненні да расіяніна распачаты працэс на падставе ч. 1 арт. 14.5 КоАП. Парушальніка не затрымлівалі.

У прэс-групе мытні звярнулі ўвагу, што паводле заканадаўства тавары для асабістага карыстання, якія ўвозяцца фізічнай асобай на тэрыторыю Мытнага саюза і кошт якіх перавышае суму, эквівалентную 1.500 еўра, падлягаюць абавязковаму дэклараванню ў пісьмовай форме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?