У Кіеве на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы завяршыліся спаборніцтвы ў групавых практыкаваннях па праграме шматбор'я, якая з'яўляецца алімпійскім відам. Бліскучую перамогу на турніры атрымала зборная Беларусі
ў складзе Валерыі Пішчэлінай, Ганны Дудзянковай, Марыны Ганчаровай, Марыі Кацяк, Аляксандры Наркевіч і Яны Лукавец (трэнер каманды - Таццяна Нянашава). Нашы гімнасткі набралі па суме двух відаў (10 булаў; 3 мячы/2 стужкі) 35,708 бала, на паўтара бала апярэдзіўшы зборную Расіі, якая фінішавала на трэцім месцы - 34,225. Серабро выйгралі італьянкі - 34,733.
У апошні раз падобны поспех беларуская мастацкая гімнастыка святкавала ў 1998 годзе.
Тады ў Севільі чэмпіёнкамі свету ў групавых практыкаваннях па праграме шматбор'я сталі Вольга Зайцава, Галіна Малашанка, Ганна Глазкова, Таццяна Бялан, Ірына Ільянкова і Анастасія Зварыка. Тую каманду да залатых узнагарод таксама прывяла заслужаны трэнер Беларусі Таццяна Нянашава.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?