На японскай АЭС «Фукусіма» зафіксаваны 18-разовы рост ўзроўню радыяцыі за дзевяць дзён, паведамляе агенцтва Ройтэрз.

Замеры, праведзеныя ў суботу паказалі, што радыяцыя ў адным з рэзервуараў АЭС складае 1800 мілізівертаў за гадзіну. Фактычна, гэта значыць, што чалавек побач з рэзервуарам памёр бы праз чатыры гадзіны.

Раней ступень пагрозы ад уцечкі з рэзервуара «Фукусімы» была падвышаная з узроўню «анамальная сытуацыя» да ўзроўню «сур’ёзны інцыдэнт» па міжнароднай шкале ядзерных падзей.

Занепакоенасць сітуацыяй выказаў Кітай. Радыяцыя можа трапіць у марскія воды і глебы вакол АЭС. Непасрэднай небяспекі для Беларусі няма, бо наша краіна знаходзіцца на вялікай адлегласці ад Японіі, а прадуктаў стуль амаль не імпартуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?