Даўно, сябры вясёлыя,
«Бывай!» — сказалі школе мы,
Ды кожны год нас кліча родны клас.
У садзе ліпкі з клёнамі
Вітаюць нас паклонамі
І школьны вальс ізноў гучыць для нас.

Калісь мы падшыванцамі
З паўнюсенькімі ранцамі
Ўваходзілі у школу, нібы ў храм.
І што ўсе беларусы мы
З чубамі светла-русымі,
Упершыню паведамілі нам.

Пад гукаў вальса класіку
Ўзгадаю аднакласнікаў
І першы у жыцці сваім дваяк.
Цябе, з фрызуркай слічнаю,
Фігурай фантастычнаю,
Настаўніца любімая мая.

Не спыніш зімы з вёснамі,
Шкада, што мы дарослыя,
Ды помняцца нам школьныя дзянькі.
Натуры непакорныя,
Ляцім шляхамі зорнымі —
Любімыя твае выпускнікі.

Пяцёркам нашым грош цана,
Калі б забыўся хтосьці з нас
Бацькоўскай мовы меладычны спеў.
Далёкае, сардэчнае
Юнацтва наша вечнае,
Цябе вярнуць назад я б так хацеў!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0