Паводле яго слоў, развіваецца энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі і ЕС — прайшлі экспертныя кансультацыі ў гэтай сферы. Дадатная дынаміка адзначаецца ў гандлёва‑эканамічных адносінах Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза. «Мы адкрытыя для развіцця гэтых і іншых напрамкаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕС», — сказаў Андрэй Папоў.
Ён нагадаў, што ў час нядаўніх перагавораў намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валерыя Варанецкага ў Бруселі беларускі бок выказаў некалькі прапаноў па развіццю супрацоўніцтва. «Яны захоўваюць сваю актуальнасць», — падкрэсліў прэс‑сакратар знешнепалітычнага ведамства.
«Беларусь выступае за пабудову адзінай вялікай Еўропы, у якой будзе месца для ўзаемадзеяння з усімі зацікаўленымі бакамі», — сказаў на заканчэнне Андрэй Папоў.