Сірыйскія ўлады звярнуліся ў Арганізацыю аб’яднаных нацый (ААН) з просьбай «прадухіліць любую агрэсію» ў дачыненні да дзяржавы.

У лісце да старшыні ААН Пан Гі Муна прадстаўнік Сірыі ў арганізацыі Башар Джаафар заклікаў яго садзейнічаць палітычнаму ўрэгуляванню крызісу.

Раней у Дамаску заявілі, што любая амерыканская ваенная аперацыя супраць Сірыі будзе раўнасільная падтрымцы «Аль-Каіды».

Прэзідэнт ЗША Барак Абама сцвярджае, што мае доказы прымянення рэжымам Башара Асада хімічнай зброі і заявіў, што не пакіне гэты ўчынак беспакараным. Улады Сірыі абвінавачванні ў выкарыстанні хімічнай зброі адмаўляюць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?