Уладзімір Пуцін наведаў у першы навучальны дзень школу № 7 у Кургане (Расія) і пакінуў на дошцы дзіўны малюнак.

«Кошка. Выгляд ззаду», — растлумачыў Пуцін вучню, які спытаў, што гэта.

Малюнак прэзідэнт Расіі зрабіў на спецыяльнай дошцы-экране ў класе праграмавання.

У лютым мінулага года Пуцін правёў у гэтай школе нараду па мадэрнізацыі рэгіянальнай адукацыі. Тады ён раскрытыкаваў тэмпы рамонту школы, на які з федэральнага бюджэту было выдзелена 180 млн расійскіх рублёў (48,6 млрд беларускіх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?