Паводле інфармацыі БелаПАН, напярэдадні, 24 кастрычніка, павінна адбыцца сустрэча міністраў замежных спраў краін Садружнасці.

Як паведамлялася раней, на 17 верасня запланавана правядзенне ў Маскве чарговага пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Беларускі бок прапануе Расіі ў верасні падпісаць паліўна-энергетычны баланс не толькі на чацвёрты квартал гэтага года, але і на ўвесь 2014 год.

Разам з тым, на думку экспертаў, пасля абвастрэння сітуацыі ў калійнай сферы падпісанне паліўна-энергетычнага балансу на 2014-й у верасні гэтага чага года малаверагоднае, і гэта тэма будзе зноў абмяркоўвацца падчас кастрычніцкай сустрэчы лідараў Беларусі і Расіі, якая можа адбыцца ў межах саміта кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Графік паставак расійскай нафты сёлета зацвярджаецца паквартальна. Расійскі бок абумоўлівае вырашэнне пытання пра пастаўкі нафты ў Беларусі ходам рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловай сферы. Тым часам, у трэцяй дэкадзе жніўня паміж Беларуссю і Расіяй абвастрыліся двухбаковыя адносіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?