Сёння паміж ФК БАТЭ і клубам расійскай прэм’ер-лігі «Церакам» падпісаны кантракт, у адпаведнасці з якім Арцём Радзькоў да канца года будзе выступаць на правах арэнды ў складзе каманды з Чачэнскай рэспублікі.

Пагадненне прадугледжвае магчымасць наступнага поўнага выкупу каўказскім клубам правоў на 28-гадовага абаронцу, паведамляе сайт беларускага клуба.

«Церак» сам звярнуўся з такой прапановай да БАТЭ. Кіраўніцтва «жоўта-сініх» пагадзілася адпусціць Арцёма, прымаючы пад увагу жаданне самога футбаліста і яго заслугі перад клубам. У кар’еры Радзькова ўжо была расійская старонка. У 2008 годзе ён правёў 9 матчаў за падмаскоўныя «Хімкі» у прэм’ер-лізе і Кубку краіны.

Пасля 7 тураў «Церак» займае перадапошні радок у турнірнай табліцы, апярэджваючы толькі «Томь» (0 пунктаў) і маючы роўную колькасць ачкоў з «Анжы» абвешчанага ў міжнародны вышук Сулеймана Керымава (па тры пункты).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0