Алесь — звычайны вучань адной зь берасьцейскіх школаў.

Урок гісторыі. Настаўніца распавядае пра Напалеона, які захапіў усю Францыю і імкнуўся заваяваць увесь сьвет. Назваўшы яго палітыку дыктатурай, настаўніца запыталася ў клясы: «Скажыце, калі ласка, а ў якіх краінах цяпер існуе дыктатура?» Адказваць прыйшлося Алесю: «На жаль цяпер пануе дыктатура ў нашай краіне.» Настаўніца разьюшылася. Прымушала чытаць ідэалягічную кнігу аб «шчасьлівай» Беларусі. А калі хлопец адмовіўся, настаўніца выгнала яго з клясы, сказаўшы напрыканцы, што да канца школы яна ня хоча бачыць апошняга на сваіх уроках.

Год назад у Алеся ўжо былі канфлікты з новай настаўніцай гісторыі. Нягледзячы на тое, што падручнікі па гісторыі надрукаваныя на роднай мове, настаўніца прымушала вучняў адказваць прадмет па‑расейску. Алесь парушыў «правілы гульні» і адказваў на ўроках гісторыі на роднай мове, за што атрымліваў адзінкі.

А цяпер яму зноў пагражаюць выключэньнем са школы.

Школа №Х — невялікая рэспубліка ў вялікай краіне, тут пануе свая невялікая дыктатура, тут жывуць свае невялікія героі і хаўрусьнікі…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?