З такой праблемай сутыкнуўся супрацоўнік «Нашай Нівы», які вырашыў аб’ехаць запраўкі перад меркаваным заўтрашнім падаражаннем бензіну.

У прыватнасці, не было бензіну А-95 на запраўцы «Белнафта» на вул. Сталетава, на запраўцы «Трайпл» на вул. Платонава.

Сёння паведамлялася, што 3 верасня ў Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва, што імаверна звязана з падаражаннем акцызаў.

Кошты вырастуць на 500 рублёў. Як распавялі на адной з мінскіх заправак, згодна з распараджэннем Белнафтахіма, бензін АІ-92 будзе каштаваць 7800, АІ-95 — 8300, дызпаліва — 8500 рублёў.

Канцэрн Белнафтахім павышэнне коштаў пакуль не каментуе.
Мінулы раз кошты на паліва павышаліся 16 студзеня 2013 г.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?