- Надыдзе ноч — пральецца грэхазбор
Сьвятой Алены й сумнага Сымона
на кроплю шчасьця ад ягоных слоў
табе і мне — што чуецца дазвонам
сьляпых вачэй ад леташніх высноў
што ты крадзеш крадзеш зь яго далоні
- Каго назваць пужлівым мастаком ?
і час губляць запамятныя фарбы…
спаліў гаршчкі — і размарыў багоў
прыбраў у сьметнік — і дазволіў… нам бы
зьвязаць гады у тысячы стагоў
і праз адзін пісаць : «Прабачце… марны»
- І толькі сёньня прачытаў адказ —
забіцца ледарубам ці стамескай
сказаць начыстую альбо зманіць ураз
каб стаць яго нон‑гратаўскай нявесткай
ды толькі ноч — з гатэлю «Эўразьвяз»
зрываецца з наседжанага крэсла