Аляксандр Малчанаў выйшаў на волю13 ліпеня.

Аляксандр Малчанаў выйшаў на волю13 ліпеня.

Былы палітвязень, фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 Аляксандр Малчанаў шпіталізаваны ў Барысаўскую цэнтральную раённую бальніцу і мае патрэбу ў дапамозе, паведаміла актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава.

Паводле яе слоў, у тэлефоннай размове Малчанаў распавёў, што ўвесь апошні тыдзень дрэнна сябе адчуваў, але да лекара звярнуўся толькі сёння. Аналіз крыві паказаў, што ўзровень гемаглабіну ў Малчанава складае 70 г/л, і маладога чалавека тэрмінова шпіталізавалі», распавяла актывістка.

Лекары падазраюць у Малчанава язву і ўнутраны крывацёк, хутчэй за ўсё, яму правядуць аперацыю, адзначыла Сцяпанава.

Па словах актывісткі, Малчанаў жыве ў Барысаве з бацькам-інвалідам і ў яго няма сваякоў або сяброў, якія маглі б дапамагчы. Трэба, каб у Барысаў прыехаў «адэкватны дарослы чалавек», які мог бы прывезці ў бальніцу Малчанаву неабходныя рэчы і пагаварыць з лекарамі, адзначыла Сцяпанава. Акрамя таго, па яе словах, Малчанаў знаходзіцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы, паколькі за ім усталяваны прафілактычны нагляд і ён не можа пераехаць у Мінск, дзе ў яго ёсць магчымасць уладкавацца на працу.

Нагадаем, 13 ліпеня Малчанаў выйшаў на волю з калоніі № 14 у пасёлку Навасады (Барысаўскі раён Мінскай вобласці), дзе ён адбываў пакаранне нібыта за крадзеж металалому з тэрыторыі жодзінскага завода цяжкіх штамповак. У красавіку 2012 Малчанаў быў асуджаны на паўтара года калоніі строгага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?