У аўторак міністры замежных спраў краін Паўночнай Еўропы і Балтыі асудзілі ціск, які аказвае Расія на Украіну і Малдову, заклікаючы іх адмовіцца ад дамоваў аб свабодным гандлі і асацыятыўным сяброўстве з Еўрасаюзам, паведамляе ru.delfi.lt

«Непрымальныя такія эканамічныя пагрозы або палітычны ціск на ўсходніх партнёраў з-за іх еўрапейскіх памкненняў і сувязяў з ЕС. У краін ёсць права самастойнага выбару таго, што лепш для іх будучыні», — гаворыцца ў заяве васьмі дзяржаў.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус паведаміў BNS пасля сустрэчы, якая адбылася ў шведскім горадзе Вісбі, што такая рэакцыя на заявы Масквы ў адрас Украіны і Малдовы.

«Так, у гэтым выпадку гаворка ідзе пра Расію. У апошні час мы чулі не толькі ад палітолагаў, але і службовых асоб высокага ўзроўню заявы: „Вы не павінны падпісваць пагадненне аб асацыятыўным сяброўстве, вы не павінны збліжацца з Еўропай, бо гэта будзе мець наступствы“ . Гэтыя некарэктныя сродкі цяжка ацаніць інакш, чым палітычны ціск», — сказаў літоўскі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?