Аказваецца, на выпадковыя сэксуальныя сувязі здольны далёка не кожны. Каб зразумець, ці падыходзяць яны табе, задай сабе папярэдне 5 наступных пытанняў:
1. Як я сябе адчуваю пасля такога сэксу? Я адчуваю спакой і задавальненне або крыўду і пачуццё падманутых чаканняў?
2. Я дакладна ведаю, што не зрабіла нічога, што б паставіла пад пагрозу маё псіхалагічнае і фізічнае здароўе?
Напрыклад, ты можаш казаць сабе, што сэкс быў проста для забавы, а потым суткамі чакаць ад яго тэлефанавання ці смс, або праігнараваць кантрацэпцыю, а потым з жахам чакаць вынікаў аналізаў.
3. Ці засталася мая самаацэнка без зменаў?
Не падманвай сябе, думаючы, што толькі таму, што ты можаш дазволіць сабе выпадковы сэкс, ты будзеш больш упэўнена ў сабе — упэўненасць залежыць зусім ад іншага.
4. Чаму мне патрэбен выпадковы сэкс? Ці не для таго, каб «збегчы» ад актуальных для мяне праблем?
5. Ці магу я абыйсціся цяпер без гэтага сэксу? Ці лічу я сябе німфаманкай?