catholic.by

catholic.by

Паводле слоў каардынатара грамадзянскай ініцыятывы «За Волю» Ганны Шапуцькі, грошы патрэбныя ў першую чаргу на аплату паслуг адваката і перадачы ў СІЗА.

Вечар салідарнасці з ксяндзом, які знаходзіцца ў зняволенні з ліпеня, прайшоў у офісе Партыі БНФ і стаў часткай марафона салідарнасці са святаром.



Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», ініцыятыва «Хрысціянскі Рух» і грамадзянская ініцыятыва «За Волю».

Адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніс Садоўскі паведаміў, што сабрана каля 4.800 подпісаў у падтрымку ксяндза.

Пра затрыманне ксяндза стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня паведаміў журналістам: супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?