У Вялікабрытаніі выйдзе новы дэтэктыўны раман пра бельгійскага сышчыка Эркюля Пуаро.

Вобраз Пуаро, створаны акцёрам Дэвідам Сушэ.

Вобраз Пуаро, створаны акцёрам Дэвідам Сушэ.

Знакаміты персанаж Агаты Крысці уваскрэсне праз 39 гадоў пасля выдання ў 1975 г. апошняй кнігі пра яго пад назвай «Заслона». Аўтарам творe стане брытанская пісьменніца Сафі Хана.


Назва для новай кнігі пакуль не прыдумана. Вядома толькі, што яна выйдзе ў верасні наступнага года ў выдавецтве HarperCollins, паведамляе БелТА.


Напісанне рамана, галоўным героем якога стане Эркюль Пуаро, ухвалілі ўнукі знакамітай пісьменніцы.

Нашчадкі Агаты Крысці падпісалі кантракт з Ханай, які дазваляе пісьменніцы выкарыстоўваць вядомы вобраз для стварэння новага твора.
Хана ўжо напісала 100-старонкавы план твора. Па словах аўтаркі, гэта будзе ўсё той жа Пуаро, але могуць з’явіцца і новыя аспекты ў яго характары.


Сафі Хана за сваю пісьменніцкую кар’еру апублікавала некалькі дзясяткаў кніг (выдадзены ў 24 краінах свету)

— зборнікаў вершаў, твораў для дзяцей і псіхалагічных трылераў. Яе творы былі намінаваныя на прэстыжныя літаратурныя прэміі і перакладзены на многія мовы свету. Агата Крысці памерла ў 1976 г.

Яе кнігі былі выдадзеныя па ўсім свеце агульным накладам у 2 млрд. асобнікаў і сталі асновай для мноства фільмаў і тэлесерыялаў. Першы твор пра Эркюля Пуаро «Загадкавае здарэнне ў Стайлз» выйшаў у свет у 1920 г., апошні — у 1975-м.

Эркюль Пуаро — былы камісар паліцыі Брусэля апынуўся ў Англіі падчас Першай сусветнай вайны.

Ён — герой больш чым 30 раманаў і пяці дзясяткаў апавяданняў Агаты Крысці. У шэрагу твораў з’яўляецца са сваім сябрам капітанам Артурам Гастынгсам, які і Джон Ватсан (Уотсан) вядзе аповед ад свайго імя. Затым у 1927 г. А. Крысці стварыла яшчэ адзін легендарны вобраз — Міс Марпл.

У кінематографе найбольш ярка вобраз бельгійскага дэтэктыва перадаў Дэвід Сушэ ў серыяле «Пуаро Агаты Крысці».

Пару гадоў таму ў такі ж спосаб быў выдадзены працяг гісторыі пра Шэрлака Холмса. Пісьменнік Энтані Горавіц са згоды нашчадкаў Артура Конан Дойла выдаў раман «Дом шоўку» пра знакамітага сышчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0