Літаратура4141

Муракамі зноў галоўны прэтэндэнт на Нобеля. Святланы Алексіевіч у спісах няма

Букмекеры пачалі прымаць стаўкі на імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры-2013.

Канечне, нельга ўспрымаць такія рэйтынгі, як ісціну ў апошняй інстанцыі, але вельмі часта букмекеры даюць правільныя адказы. Напрыклад, два гады назад менавіта на шведа Томаса Транструмера былі найбольшыя каафіцыенты — прэмію ён і атрымаў. Год назад кітаец Мо Янь ішоў другім у букмекераў.

А лідзіраваў і тады, і цяпер 64-гадовы японскі пісьменнік Харукі Муракамі (3 да 1). Ён папулярны і ў Беларусі. Ён аўтар такіх раманаў, як «1Q84», «Кафка на пляжы», «Нарвежскі лес», «Дэнс, Дэнс, Дэнс», «Слухай песню ветра». Аднак выкажам меркаванне: вельмі сумнеўна, што другі год запар прэмію атрымае аўтар з Азіі.

Даволі нечакана на другім месцы аказалася амерыканская аўтарка Джойс Кэрал Оўтс (6 да 1). Найбольш пладавіты перыяд творчасці пісьменніцы прыйшоўся на 1960-ыя. Тады яна стварыла раманы «Ашаламляльнае падзенне», «Сад радасцяў зямных», «Іх жыцці». Адзін з апошніх раманаў Оўтс быў напісаны ў 2000-м, называўся «Бландзінкі».

Амерыканская літаратура вось ужо 20 гадоў не атрымлівала Нобелеўскую ўзнагароду. Таму шанцы Оўтс можна разглядаць як фаварыцкія.

На трэцім месцы вугорскі аўтар Петэр Надаш (7 да 1). Сёлета па-беларуску выйшаў ягоны раман «Канец адной сямейнай сагі». Праўда, пераклад рабіўся не з мовы арыгіналу, а польскай.

На шостай пазіцыі сірыйскі паэт Адоніс. Цяжка сказаць, ці дапамогуць падзеі на ягонай Радзіме атрымаць прэстыжную ўзнагароду. Адоніс ужо шмат гадоў у спісе магчымых лаўрэатаў.

На восьмым месцы вядомы ізраільскі пісьменнік Амас Оз (16 да 1), род якога паходзіць з абшараў колішняга Вялікага княства Літоўскага.

Шанцы чэха-французскага пісьменніка Мілана Кундэры разглядаюцца як 25 да 1, аўтара «Імя ружы» Умберта Эка — 50 да 1. Англійскі драматург Том Стопард, які неаднакроць выказаўся аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, сябруе з многімі нашымі суайчыннікамі, ацэньваецца букмекерамі, як 66 да 1.

З суседніх нам краін у спісе прысутнічае расійскі паэт Яўген Яўтушэнка (100 да 1), а таксама польскія аўтары Адам Загаеўскі і Вольга Такарчук (таксама 100 да 1).

Прадстаўнікоў Украіны, Літвы, Латвіі ў спісе няма. Як і Беларусі. Хоць зусім нядаўна праходзіла інфармацыя, што Святлана Аліксіевіч мае добрыя шанцы на ўзнагароду.

Каментары41

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць