Польскі інстытут у Кіеве абвесьціў літаратурны конкурс. Прэмія імя Джозэфа Конрада-Каранёўскага, памерам у 20 тыс. грывень (каля 5 тыс. даляраў) будзе ўручацца кожныя два гады. Узнагарода будзе прысуджацца за творчыя дасягненьні, інавацыйнасць формы, ламаньне стэрэатыпаў і унівэрсальнасьць зьместу.

Выбіраць ляўрэатаў мае сумеснае польска-ўкраінскае журы. Першую прэмію ўручаць ужо ў сьнежні 2007. У плянах украінскага Польскага інстытуту — заснаваць прэмію для мастакоў імя Казімера Малевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?