05.09.2013 / 08:38

Расійскія ўлады пераводзяць праваабаронцаў з замежнага фінансавання на дзяржаўнае 3

Урад Масквы даў грамадскаму руху «За правы чалавека» новыя памяшканні ў цэнтры Масквы. Офіс плошчай 141 кв.м праваабаронцы атрымаюць у бязвыплатнае карыстанне тэрмінам на 49 гадоў «пад адміністрацыйныя мэты».

Арганізацыя, якую ўзначальвае Леў Панамароў, стаіць на незалежных пазіцыях і не раз выкрывала злоўжыванні расійскіх чыноўнікаў, брала ўдзел у выбарчым назіранні. Тым не менш, яна таксама атрымлівае дапамогу ад уладаў.

Новая палітыка Пуціна скіравана на тое, каб праваабароныя арганізацыі атрымлівалі сродкі ад расійскай дзяржавы і, такім чынам, не мелі патрэбы шукаць замежныя гранты.

Прэзідэнцкія гранты ў Расіі атрымаюць 2 тыс. некамерцыйных арганізацый. Сярод пераможцаў прэзідэнцкіх грантаў такія НКА, як «Голас», Маскоўская Хельсінская група, «За правы чалавека», «Агора», «Камітэт супраць катаванняў», якія раней атрымлівалі фінансаванне з-за мяжы і вядомыя сваімі апазіцыйнымі поглядамі. Памер грантаў складае ад дзясяткаў тысяч да мільёнаў даляраў.

У адрозненне ад Расіі, у Беларусі большасць праваабарончых арганізацый не маюць рэгістрацыі. Самым вядомым прыкладам была «Вясна». Незалежныя недзяржаўныя арганізацыі ў Беларусі, нават такія вялікія як Таварыства беларускай мовы, не маюць ніякай практычнай дапамогі ад дзяржавы.

0
giedras / Адказаць
05.09.2013 / 11:36
Как известно, кто девушку кормит, тот её и танцевать будет. Готовьтесь к яростному напору правозащитников в Москве. А вообще, заветная мечта многих белорусских оппозиционеров - перейти на госсодержание...
0
Inhvar / Адказаць
05.09.2013 / 16:16
Ну а што,я б таксама хацеу бы "падсесьць на грант" , адказнасьцi нiякай й працаваць не патрэбна,а хто башляе мне бяз розьнiцы,другая справа што налагавiкi дакалупаюцца,а з замежнiкамi лягчэй .
0
TAK / Адказаць
05.09.2013 / 18:39
Наагул, адна з самых лепшых навинау з Расеи, я думаю, гэта пазитыунае развицце, кали насамрэч гэтыя гранты будуць свабодными и паспрыяуць развиццю грамадкасци. А НКА гэта сацыяльны бизнес.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру