У электраэнергетыку Беларусі ў 2008 годзе плануецца інвесціраваць Br1,3 трлн, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнага развіцця Мінэнергетыкі Уладзімір Баброў. У бягучым годзе прадугледжаны аб'ём інвестыцый Br1,049 трлн. Прыярытэтным напрамкам у галіне з'яўляецца мадэрнізацыя асноўных вытворчых фондаў для павышэння эфектыўнасці энергетычнай вытворчасці і адпаведна зніжэння спажывання рэсурсаў. У ліку самых буйных праектаў ён назваў будаўніцтва парагазавага блока магутнасцю 230 МВт на Мінскай ЦЭЦ-3, рэканструкцыю з выкарыстаннем кітайскіх інвестыцый Мінскай ЦЭЦ-2 і іншыя.

Важным напрамкам з'яўляецца і ўцягненне ў паліўны баланс драўнянага паліва, гідра- і ветраэнергетычных рэсурсаў, а таксама іншых альтэрнатыўных і аднаўляльных крыніц энергіі. У галіне ўжо ўведзена 5 з запланаваных 10 дэманстрацыйных аб'ектаў на мясцовых відах паліва. У прыватнасці, эфектыўна працуе кацёл на лігніне на Бабруйскай ЦЭЦ-1, Асіповіцкая міні-ЦЭЦ на драўняным паліве.

У мэтах дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў у Беларусі плануецца ў перспектыве пабудаваць таксама станцыі на вугалі, пачаць будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?