05.09.2013 / 16:42

Яніна Асіпцова. Дзіравае сэрца 17

Дзіравае сэрца краіны
Павольна гіне.

З яго выразаюць выцінанкі,
У ім фатаграфуюцца,
Бы яно — рамка.

І ўвагі ніхто не звяртае,
Што яно памірае.

Сэрца мае артэрыі,
Што між сабою не злучаны.
Артэрыі — людзі,
Іх нішто не яднае.
Дык чаму ж іх хвалюе,
Што сэрца памірае?

Людзі ходзяць на працу,
Яны не ўмеюць усміхацца
І не ўмеюць яднацца,
Таму сэрца пачало разбурацца.

І ўжо колькі год няспынна,
Дзірка ў сэрцы павольна расце,
Шмат хто лічыць, што так і патрэбна
І стварае выгоды сабе.

Але сэрца складаецца з сэрцаў
Грамадзянаў краіны сваёй,
І, магчыма, дзіравае сэрца
Аднавіць зможам мы грамадой.

Яніна Асіпцова,15 год, Магілёў

0
мда / Адказаць
05.09.2013 / 17:05
умничка!
0
Шчырасць / Адказаць
05.09.2013 / 18:22
Файна!Посьпехаў у далейшым!
0
Пятро / Адказаць
05.09.2013 / 18:23
Добра.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру