Фота 112.by.

Фота 112.by.

У ноч на 5 верасня ў Гродне нецвярозы кіроўца трапіў у ДТЗ, уцякаючы ад супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі.

Як паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці, віноўнікам аварыі стаў 22-гадовы грамадзянін Арменіі, зарэгістраваны ў прыгарадзе, ён не мае беларускага пасведчання кіроўцы.

Малады чалавек быў нецвярозы, ехаў без святла фар. Убачыўшы пробліскавыя маячкі на патрульным аўтамабілі ДАІ, ён рэзка павялічыў хуткасць і пачаў уцякаць.

Рухаючыся з боку вуліцы Вольгі Соламавай ў напрамку вуліцы Суворава, «Фольксваген» выскачыў за межы праезнай часткі. Спачатку ўдарыўся ў адзін слуп, аўто ад удару развярнула, прыкладна праз дзвесце метраў яно ўрэзалася ў другі слуп.

Паводле папярэдняй інфармацыі, віноўнік ДТЗ з сяброўкай ездзіў у
краму па піва. Быў не прышпілены рамянём бяспекі,
атрымаў цяжкія траўмы і змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Каб дастаць яго з салона, выратавальнікам давялося разрэзаць аўтамабіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?