Натуральна, мы не прапануем класціся пад пражэктар. Але і ў
татальнай цемры любіць адзін аднаго таксама не раім. Запаліце
свечкі, начнік, хай святло будзе прыглушаным, але ўсё ж такі будзе. І вось 5 прычын чаму:

1. У сэксе важная візуалізацыя.

Хіба не прыемна бачыць яго твар, калі ён стогне ад задавальнення? Або яго вочы, калі ён шэпча табе на вушка ласкавыя ці наадварот — грубыя, але такія сэксуальныя словы? Нам здаецца, такія відовішчы па-вар’яцку распальваюць, глупства — сябе іх пазбаўляць!

2. Займаючыся сэксам пры святле, ты можаш лепш спазнаць свайго партнёра.

Як мінімум, ты будзеш разумець, што яму прыемна, а што не. Ён
нават можа не выдаваць ні гуку — яго твар будзе для цябе лепшым «паказчыкам».

3. Вы зможаце трымаць сталы візуальны кантакт.

Сэкс «вочы ў вочы» вельмі зблізіць вас на духоўным і псіхалагічным узроўні, вы будзеце лепш адчуваць і разумець адзін аднаго, разумець жаданне партнёра нават без слоў.

4. Дазвольце адзін аднаму ўбачыць аголенае цела партнёра.

Гэта — прыкмета вялікага даверу. На жаль, вельмі многія з нас саромеюцца свайго цела, лічачы сябе недастаткова сэксуальным. Але незалежна ад свайго целаскладу, мы добрыя такія, якія ёсць і заслугоўваем права кахацца і атрымліваць ад гэтага задавальненне!

5. Апошні аргумент, але не на апошнім месцы. Навукоўцы
даказалі, што многія людзі падсвядома баяцца цемры і адчуваюць павышаны ўзровень трывожнасці, калі не бачаць, што адбываецца навокал. Гэта можа стварыць непатрэбнае
напружанне ў ложку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?