Помнік Каліноўскаму ў цэнтры Свіслачы нікуды не знікаў. На Дзень ведаў тут прайшлі ўрачыстасці, фота gazetaby.com

Помнік Каліноўскаму ў цэнтры Свіслачы нікуды не знікаў. На Дзень ведаў тут прайшлі ўрачыстасці, фота gazetaby.com

Некалькі гадоў таму з Алеі Паўстанцаў прыбралі гіпсавы бюст, які рассыпаўся ад непагадзі, фота Ігара Бараноўскага.

Некалькі гадоў таму з Алеі Паўстанцаў прыбралі гіпсавы бюст, які рассыпаўся ад непагадзі, фота Ігара Бараноўскага.

Некалькі дзён таму сацыяльныя сеткі абляцела навіна, што ў цэнтры Свіслачы (Гродзенская вобласць), з Алеі Паўстанцаў, прыбралі помнік кіраўніку Паўстання 1863 года Кастусю Каліноўскаму.

Пра гэта напісаў у сваім ЖЖ брэсцкі даследчык Ігар Бараноўскі:

«Вяртаўся з сябрам з Горадні. Па дарозе вырашылі спыніцца ў Свіслачы, каб паказаць яму помнікі братам Каліноўскім. На маё здзіўленне, аднаго з помнікаў Кастусю Каліноўскаму ў гэтым мястэчку на месцы не аказалася… Цяпер гэтага помніка ў Алеі герояў няма, яго кудысьці прыбралі. На тым месцы застаўся толькі след ад помніка з бетоннай асновай ад пастамента і газончыкам вакол», — напісаў ён.

На Алеі Паўстанцаў бюст Каліноўскаму стаяў у кампаніі помнікаў савецкаму салдату, Іосіфу Сталіну, генералу Рамуальду Траўгуту, воінам-афганцам.

Першай разабралася ў сітуацыі газета Камсамольская праўда ў Беларусі,

зазначыўшы, што для жыхароў Свіслачы гэта паведамленне таксама стала навіной. Але па іншай прычыне.

Бо бюст з Алеі герояў прыбралі некалькі гадоў таму, піша журналістка Вольга Камягіна.

У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і рабоце з моладдзю Свіслацкага райвыканкама Kp.by распавялі наступнае:

«У свой час у адным з сельскіх клубаў мы выявілі гіпсавы бюст Кастуся Каліноўскага і вырашылі ўсталяваць яго на Алеі герояў у Цэнтральным парку.

Аднак аказалася, што помнік не прызначаны для вуліцы. Дажджы і вятры разбуралі яго. Мы некалькі разоў спрабавалі аднавіць яго, нават пакрывалі спецыяльна плёнкай, але ўсе нашы намаганні былі марныя — гіпс пад уздзеяннем непагадзі проста -проста развальваўся.

І мы вырашылі прыбраць гэты помнік. Але было гэта некалькі гадоў назад!»

А вось помнік Кастусю Каліноўскаму аўтарства Заіра Азгура ў цэнтры Свіслачы нікуды не дзяваўся.

Карэспандэнт Салідарнасці Сяргей Балай наведваў мястэчка на Дзень ведаў (1 верасня). Дарэчы, ў Свіслачы гімназія носіць імя Кастуся Каліноўскага, ці не адзіны такі факт у Беларусі.

Свята прайшло ўрачыста. Традыцыйная лінейка, кветкі, банты, прыгожа апранутыя школьнікі і іх бацькі прыйшлі на Дзень ведаў у родныя сцены. У гэтым годзе гімназія прыняла 18 першакласнікаў.

Пасля традыцыйных лінеек вучні свіслацкіх школ у Дзень роднай мовы рушылі на экскурсіі па горадзе і наведалі помнік Кастусю Каліноўскаму, усталяваны на галоўнай плошчы горада яшчэ ў 1958 г., зазначае Салідарнасць і дадае:

Не зважаючы на афіцыйнае стаўленне да асобы кіраўніка паўстання 1863 года,

у Свіслачы Каліноўскім ганарацца па-сапраўднаму.

Напрыклад, дзяжурны адміністратар у гатэлі падрабязна распавядае пра славутых навучэнцаў не менш славутай гімназіі ў Свіслачы, а першакласнікі на экскурсіі не ведаюць, кім быў Ленін (помнік якому месціцца непадалёку), але пра
Каліноўскага кажуць хорам, падкрэслівае Сяргей Балай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0