Фінансавы стан сектара нефінансавых арганізацый у
студзені-чэрвені 2013 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам характарызавалася пагашэннем шэрагу фінансавых паказчыкаў.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Нацыянальным банку са спасылкай на высновы экспертаў аналітычнага агляду «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і
Рэспублікі Беларусь».
У прыватнасці, зазначаюць эксперты, на фоне павелічэння выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг адзначаецца зніжэнне ўсіх паказчыкаў прыбытку ў намінальным выражэнні.
Павялічыліся доля стратных прадпрыемстваў у іх агульнай колькасці і сума чыстых стратаў, а таксама доля пратэрмінаванай запазычанасці па банкаўскіх крэдытах.
«Тэмпы росту выручкі ад рэалізацыі і сабекошту рэалізаванай прадукцыі былі вышэйшыя за тэмп росту прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі, што прывяло да зніжэння ўзроўняў рэнтабельнасці. Значнымі застаюцца ўдзельная вага арганізацый, якія зведваюць пастаянныя фінансавыя цяжкасці, і сумы бюджэтных асігнаванняў на пакрыццё стратаў і
кампенсацыю наяўных затрат», — канстатуюць аналітыкі Нацбанка.
Таксама, зазначаюць яны, аб недастатковай эфектыўнасці
Апрача таго, працягваюць аналітыкі Нацбанка, пагоршыліся асобныя паказчыкі, якія характарызуюць структуру балансу прадпрыемстваў, што сведчыць аб захаванні праблемы недастатковай плацежаздольнасці і фінансавай устойлівасці арганізацый.
Каэфіцыент абсалютнай ліквіднасці,
гэта значыць здольнасць прадпрыемстваў неадкладна пагасіць
свае цяперашнія абавязацельствы за кошт запасу плацежных сродкаў, зафіксаваны ніжэйшым за нарматыў. Больш як трэць прадпрыемстваў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку, з’яўляюцца неплацежаздольнымі (маюць адначасова каэфіцыент забяспечанасці ўласнымі абаротнымі сродкамі і
каэфіцыент наяўнай ліквіднасці ніжэйшы за нарматыў).
Захоўваецца высокая доля прадпрыемстваў, якія маюць пратэрмінаваную крэдыторскую і дэбіторскую запазычанасць.
Павялічыліся долі пратэрмінаванай крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасці ў агульнымы яе аб’ёме, знізіліся рэшткі грашовых сродкаў на рахунках арганізацый і наяўная плацежаздольнасць прадпрыемстваў.
Аднак пры гэтым у Нацбанку лічаць неабходным зазначыць, што «ў выніку прынятых мер, пачынаючы з мая, адзначаецца паступовае зніжэнне запасаў гатовай прадукцыі і павелічэнне ў рэальным выражэнні актываў прадпрыемстваў».