Беларусь пайшла на парушэнне абавязацельстваў па пастаўцы нафтапрадуктаў у Расію, сцвярджае расійскі
З канца жніўня на біржавых пляцоўках не было выстаўлена ніводнай тоны беларускага паліва, зазначыў Гусеў. Тое, што здзелак не было,
пацвердзілі на СПбМСТБ. «Відаць, яны ствараюць рэзервы паліва ўнутры краіны на выпадак абмежавання паставак расійскай нафты», — мяркуе Гусеў.
РБК daily нагадвае, што паміж Беларуссю і Расіяй дзейнічае так званы нафтавы баланс: расійская нафта паступае на беларускія НПЗ, а гатовая прадукцыя вяртаецца на рынак РФ.
Балансы былі складзеныя толькі на першы, другі і трэці кварталы 2013 года. Патрэбнасць у дадатковых аб’ёмах беларускага паліва ўзнікла, калі са студзеня гэтага года да продажу на тэрыторыі Расіі было забаронена паліва
«Усё ішло добра да лета. У ліпені Масква абвінаваціла Мінск у
невыкананні абавязацельстваў, таму што аб’ёмы продажу беларускага паліва на біржы ўпалі.
На справе аказалася, што беларусы выстаўлялі свой бензін, але попытам ён не карыстаўся, таму што быў занадта дарагі.
У Беларусі ёсць абавязацельства па пастаўцы паліва ў Расію, але няма абавязацельстваў па цане, а таксама рэгулярнасці паставак, нагадвае Дзмітрый Гусеў. Следам за беларусамі цэннікі на паліва ўзнялі і расійскія заводы. У выніку ў ліпені цэны на біржавых пляцоўках узляцелі на 20%», — зазначае РБК daily.
Расійскія эксперты зазначаюць, што адсутнасць беларускага бензіну не можа сур’ёзна адбіцца на ўнутраным расійскім рынку, а таксама прывесці да дэфіцыту паліва.
«Атрымаць каментарый у прадстаўніка «Белнафтахіма» ўчора не ўдалося. Аператыўна пракаментаваць навіну ў Мінэнерга не змаглі.