У суботу, 7 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей не выключаны невялікія дажджы.

Вецер паўночны ўмераны, па ўсходзе парывісты.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +4. +10°С, максімальная днём ад +14°С па паўднёвым усходзе да +21°С па захадзе краіны.

У нядзелю 8 верасня, істотных ападкаў не чакаецца, толькі ноччу ва ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей месцамі пройдуць невялікія кароткія дажджы.

У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. Вецер паўночны ўмераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +2. +9°С, максімальная днём ад +16 ° С па паўднёвым усходзе да +24°С па захадзе краіны.

У панядзелак, 9 верасня, па-ранейшаму на большай частцы Беларусі будзе ў асноўным сухое надвор’е, толькі днём месцамі па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +2. +9°С, месцамі да +11°С; максімальная днём +15. +22°С, па паўднёвым захадзе +23. +25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0