У таварыскім матчы, што прайшоў у Барысаве, нацыянальная футбольная зборная Беларусі перамагла зборную Кыргызстана з лікам 3:1.
У гаспадароў галы забілі Балановіч, Радзівонаў і Сітко.
Сёння ў матчы адборачнага турніру Грузія згуляла ўнічыю з Францыяй — 0:0 і абыходзіць беларусаў на адзін пункт.
Сёння таксама Фінляндыя прайграла на сваім полі Іспаніі -- 0:2.
Пасля 6 гульняў: Іспанія — 14, Францыя — 11, Фінляндыя — 8, Грузія — 5, Беларусь — 4.
У аўторак зборная Беларусі ў Гомелі правядзе матч адборачнага турніру супраць Францыі.
А Грузія згуляе з Фінляндыяй.