07.09.2013 / 11:00

Goals.by: Барысаўскія школы абавязаліся адправіць на матч Беларусь — Кыргызстан па 100 вучняў 9

Барысаўскія школы абавязалі адправіць на таварыскі матч Беларусь — Кыргызстан, што прайшоў 6 верасня і скончыўся перамогай беларусаў 3:1, не менш за сто чалавек, пра гэта карэспандэнту Goals.by паведаміў настаўнік адной са школ.

— На кожную школу прыйшла разнарадка — прадаставіць на матч не менш за сто чалавек. Што рабіць? Прыйшлося выконваць, бо прэміі пазбаўляцца не хочацца, — расказвае настаўніца.

Настаўнік іншай школы адзначае, што хлопцы прыйшлі на футбол паводле ўласнага жадання.

— Наведванне гэтай гульні — мерапрыемства, запланаванае вашай школай?

— Кіраўніцтва аддзела адукацыі прапанавала школам прывесці хлопцаў на матч. Мы пайшлі ім на сустрэчу. Хлопцаў ніхто не прымушаў сюды ісці. Але ўсім школьнікам тут падабаецца.

— Месцы на сектарах спецыяльна адведзены для пэўных школ?

— Вядома, каб не было панікі і вэрхале, гарадскі аддзел адукацыі ўсё прадугледзеў. Кожнай школе адведзены пэўныя месцы. Сістэма павінна прысутнічаць. Вядома ж, з групай абавязаны знаходзіцца настаўнік. Ці мала што? — зазначыла настаўніца.

0
Абавязаліся - рабіце / Адказаць
07.09.2013 / 11:04
100 даляраў на мяжы, 100 вучняў на стадыен
0
100$ / Адказаць
07.09.2013 / 11:09
Вучні, патрабуйце бабло за наведванне гэтага лайна. Прычым і з бацькоў, і з дзяржавы-сістэмы.
0
Аматар портэра / Адказаць
07.09.2013 / 12:02
Падтрымлiваю! Гэта будзе стымуляваць папулярызацыi футбола!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру