07.09.2013 / 14:21

Аляксей Навальны спявае «Не быць скотам» на канцэрце «Ляпісаў» — відэа 15

У пятніцу ў Маскве, на праспекце Сахарава, прайшоў канцэрт у падтрымку лідара расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага, які балатуецца на выбары мэра Масквы (выбары пройдуць 8 верасня).

У канцэрце ўзялі ўдзел Вася Абломаў, «Несчастный случай», але цвіком праграмы стаў выступ беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкой», які скончыў канцэрт песняй на словы Янкі Купалы «Не быць скотам».

На гэтым відэа добра бачна, як падпявае Аляксей Навальны.

Раней Сяргей Міхалок патлумачыў свой удзел у канцэрце, падкрэсліўшы, што будуць выступаць бясплатна:

«Мы падзяляем далёка не ўсе погляды Навальнага. Нешта нам здаецца спрэчным, нешта — і зусім няправільным. Але мы лічым, што Навальны робіць вельмі шмат для развіцця грамадзянскай супольнасці і — адзіны з апазіцыйных палітыкаў — паспяхова супрацьстаіць прагнілай дзяржаўнай сістэме. Таму свой удзел у мітынгу-канцэрце Аляксея Навальнага мы разглядаем не як палітычную акцыю, а як грамадзянскі ўчынак.

Мы — беларусы і не можам галасаваць на маскоўскіх выбарах. Але мы вырашылі падтрымаць кандыдата ў мэры Масквы Навальнага, бо ўпэўнены: старую сістэму ўлады, якая існуе ў Расіі, Украіне, Беларусі, Казахстане і г. д. сістэму, заснаваную на хлусні, карупцыі, крадзяжы і гвалце, трэба зламаць. На жаль, не атрымаецца гэта зрабіць у нейкай адной краіне і, тым больш, у нейкім адным горадзе — але пачынаць з чагосьці трэба».

0
БАБЦЯ ГРУНЯ / Адказаць
07.09.2013 / 15:09
МОЦНАЯ ПЕСЬНЯ!
0
123 / Адказаць
07.09.2013 / 16:25
Вось так. Беларусы, будзеце моцнымі, будзеце класнымі - рускія будуць спяваць на вашой мове, а не наадварот. І не трэба будзе тады плакацца пра тое, што вось, маўляў, акупанты забралі нашу мову. Так вы яе і баранілі. Ніяк. Перамагае мацнейшы.
0
Aloszka / Адказаць
07.09.2013 / 16:30
БАБЦЯ ГРУНЯ: Tak-tak, babusia!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру