У штотыднёвым радыёзвароце да нацыі прэзідэнт ЗША Барак Абама заклікаў амерыканцаў падтрымаць ваенную аперацыю ў Сірыі ў адказ на выкарыстанне там хімічнай зброі.

Ён таксама звярнуўся да ўсіх членаў Кангрэсу, якія на наступным тыдні збяруцца для галасавання па гэтым пытанні.

Абама патлумачыў, што нельга не рэагаваць на выкарыстанне хімічнай зброі — інакш рызыка яе прымянення ў будучыні шматкроць узрасце і тым самым будзе пастаўлена пад пагрозу нацыянальная бяспека ЗША.

«Я ведаю, што амерыканцы стаміліся ад дзесяцігоддзя вайны, хоць вайна ў Іраку завершаная, а вайна ў Афганістане набліжаецца да канца.

Таму мы не збіраемся ўмешвацца ў нечыю чужую вайну. Але мы — Злучаныя Штаты Амерыкі. Мы не можам заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца ў Сірыі», — заявіў прэзідэнт.

Паводле сацыялагічнага апытання Gallup, цяпер толькі 36% амерыканцаў падтрымліваюць намер амерыканскіх уладаў правесці ваенную аперацыю ў Сірыі, а 51% жыхароў ЗША — супраць ваеннага ўмяшання ў сірыйскі канфлікт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?