07.09.2013 / 19:15

«Мінск» стаў апошнім удзельнікам чвэрцьфіналу Кубка Беларусі па футболе

У розыгрышы Кубка Беларусі сёння вызначыўся апошні ўдзельнік чвэрцьфінальнай стадыі.

У заключным матчы 1/8 фіналу цяперашнія ўладальнікі ганаровага трафея футбалісты «Мінска» на сталічным стадыёне «Тарпеда» прымалі прадстаўніка 1-й лігі «Полацк», разграміўшы гасцей з лікам 6:0.

Раней у чвэрцьфінал выйшлі 6 клубаў вышэйшай лігі — барысаўскі БАТЭ, салігорскі «Шахцёр», бабруйская «Белшына», гродзенскі «Нёман», «Гомель» і магілёўскі «Днепр», а таксама лідар спаборніцтваў у 1-й лізе «Гарадзея».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру