У бліжэйшыя суткі, 9 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе БЕЛТА.

Толькі днём у крайніх паўночна-ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе +3…10 градусаў (месцамі слабыя замаразкі 0…-1 градуса).

Днём чакаецца ад 16 да 22 градусаў цяпла (у паўднёва-заходніх рэгіёнах — да +24 градусаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?