6–7 верасня пад Мінскам, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, прайшоў пяты фолк-фестываль «Камяніца».
Адной з асаблівасцяў фэсту было абяцанне арганізатараў бясплатнага ўваходу ўсім, хто прыйдзе на «Камяніцу» у нацыянальных строях.
Шмат хто на гэтую прапанову адгукнуўся. Некаторыя па-свойму інтэрпрэтавалі нацыянальны вобраз. Як гэта было — глядзіце ў фотарэпартажы «НН».
Алесь і Вадзім: «Апранаемся ў вышыванкі, калі збіраемся на фэсты. Мой пояс мне перадала бабуля, а яна атрымала яго ад свайго дзеда. Кашулю таксама рабіла яна. А вось Алесь свой пояс зрабіў сам, і пэўны час хадзіў у вышыванцы ва ўніверсітэт. Нацыянальныя строі — нашая спрадвечная справа, і я лічу, што кожны беларус павінен мець такую кашулю і апранаць яе на святы».
Мар’я: «Мяне так апранула мама, яна займаецца рамёствамі і танчыць у гурце. Мы апранаем нацыянальныя строі на ўсе фестывалі і канцэрты, а таксама на народныя святы. Маё адзенне мне вельмі падабаецца, але кожны дзень хадзіць у ім не хацелася б:
Тэатр «Яварына».
Віталь: «Нашу вышыванку толькі на розныя імпрэзы, а ў паўсядзённым жыцці хаджу як звычайна. Чаму? Ну, няма зараз такой традыцыі — хадзіць у нацыянальных строях. Сам кашулю не купляў, дасталася ў падарунак на працы».