Жаночая зборная Беларусі па валейболе на чэмпіянаце Еўропы, што праходзіць у чатырох нямецкіх гарадах і швейцарскім Цюрыху, прабілася ў плэй-оф. Сёння беларускі саступілі Харватыі 0:3 (19:25, 10:25, 19:25), але дзякуючы ўчорашняй перамозе над Азербайджанам прайшлі ў наступны этап.

Расія — 9, Харватыя — 6, Беларусь — 3, Азербайджан — 0.

У матчы плэй-офнашы дзяўчаты згуляюць са зборнай Турцыі, якая фінішавала ў групе А на 2-м месцы. Гэты матч пройдзе ў аўторак у нямецкім Хале і пачнецца а 18-й гадзіне.

Пераможца сустрэнецца ў чвэрцьфінале са зборнай Расіі 11 верасня.

Паўфіналы пройдуць 13 верасня ў Берліне, фінал — 14 верасня.

,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0