Члены Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у Буэнас-Айрэсе прагаласавалі за тое, каб барацьба вярнулася ў праграму Алімпійскіх гульняў 2020 (Токіа) і 2024 гадоў.
Раней выканкам МАК ўнёс у шорт-ліст на ўключэнне ў праграму Алімпіяды-2020, акрамя барацьбы, бейсбола (сафтбола) і сквоша. Барацьба атрымала перамогу большасцю галасоў.
У лютым 2013 года выканкам МАК прыняў рашэнне аб выключэнні барацьбы з алімпійскай праграмы Гульняў 2020 года.
У Беларусі спартыўная супольнасць успрыняла гэта адмоўна.
Спаборніцтвы па барацьбе праводзіліся на ўсіх Алімпійскіх гульнях сучаснасці за выключэннем Алімпіяды-1900 у Парыжы.
Сёння ў алімпійскую праграму ўваходзяць тры віды барацьбы - грэка-рымская, вольная і жаночая. Што праўда, на Гульнях у Лондане беларусы не заваявалі ніводнага медаля.