Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду Беларусі ў пятніцу абвесьціла прысуд па справе чатырох грамадзянаў Беларусі, абвінавачаных у вайсковым шпіянажы на карысьць Польшчы.

Усіх іх прызналі вінаватымі і асудзілі па адным артыкуле 356 ч.1. КК «Збор і перадача замежнай дзяржаве зьвестак па заданьні замежнай выведкі ў страту інтарэсам РБ». Уладзімер Рускін таксама быў прызнаны арганізатарам гэтай шпіёнскай сеткі. Ён і атрымаў больш за астатніх — 10 гадоў пазбаўленьня волі. Начальнік разьведкі штабу адной з зэнітна‑ракетных брыгад Віктар Богдан асуджаны да 9 гадоў турмы, вайскоўцы Сяргей Карнялюк і Павал Пяткевіч — да 7 гадоў зьняволеньня. Таксама іх усіх пазбавілі афіцэрскіх званьняў. Яшчэ адзін фігурант справы — расеец Юрэня — прыйшоў з пакаяньнем у ФСБ Расеі.

Пра шпіёнскі скандал стала вядома ў ліпені, калі пра гэта ў эфіры тэлеканалу АНТ паведаміў намесьнік старшыні КДБ Віктар Вягера. Судовы працэс пачаўся 4 верасьня пры зачыненых дзьвярах. Прагназавалася, што прысуд будзе абвешчаны на два дні раней, але адкрыліся новыя матэрыялы справы.Усе асуджаныя будуць адбываць пакараньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

ЗП

Фота Беларусь-ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0