Кім Чэн Ын апынуўся вялікім фанатам баскетбола, фота Guardian

Кім Чэн Ын апынуўся вялікім фанатам баскетбола, фота Guardian

Амерыканскі баскетбаліст Дэніс Родман прыадчыніў заслону таямніцы над асабістым жыццём лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, і распавёў, што ў таго ёсць маленькая дачка, якую завуць Чжу Э.

У інтэрв’ю Guardian Родман назваў Кім Чэн Ына «выдатным бацькам» і падкрэсліў, што ў яго «выдатная сям’я».

Нядаўна Родман вярнуўся са сваёй другой за гэты год паездкі ў КНДР.

Паводле яго слоў, сустрэча з «сябрам Кімам», вялікім прыхільнікам баскетбола, была часткай яго «баскетбольнага дыпламатычнага турнэ».

Раней паўднёвакарэйскія СМІ паведамлялі, што ў паўночнакарэйскага лідара ёсць дзве дачкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?