Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) выявіла парушэнні пры ўвозе мяса-малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію, паведаміла прэс-служба нагляднага ведамства.

Так, у Бранскай і Смаленскай абласцях выяўлены дзве партыі малочнай прадукцыі агульнай вагой каля 17 т і пяць партый гатовай мясной прадукцыі агульнай вагой каля 3 т, увезеных з Беларусі без ветэрынарных суправаджальных дакументаў і з парушэннем умоў транспарціроўкі. Таксама выяўлена партыя ахалоджанай ялавічыны агульнай вагой больш чым 15 т, якая перавозілася з парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў у частцы кляймення мяса. Небяспечныя прадукцыя вернута на тэрыторыю Беларусі.

Рассельгаснагляд нагадвае, што з 3 верасня ўведзены часовыя абмежаванні на пастаўкі з Беларусі свіней, іх генетычнага матэрыялу, свінаводчай прадукцыі і кармоў, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку. У сувязі з гэтым упраўленнем Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях арганізаваны рэйдавыя мерапрыемствы у сумежных з Беларуссю раёнах па кантролі за прадукцыяй, якая ўвозіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?