ДАІ шукае кіроўцу грузавіка, які пераехаў сёння жанчыну на пешаходным пераходзе ў Мінску і ўцёк з месца ДТЗ.

ДТЗ адбылося сёння каля 14.45 на вуліцы Шаранговіча ля дома № 46. Неўсталяваны кіроўца грузавіка МАЗ з паўпрычэпам рухаўся па вуліцы Шаранговіча з боку вуліцы Гарэцкага ў напрамку Сухараўскай у другім шэрагу.

Грузавік наехаў на жанчыну 1959 года нараджэння, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху грузавіка. ДТЗ адбылося на вачах кіроўцы аўтамабіля, які рухаўся за грузавіком.

Па словах гэтага вадзіцеля, жанчына проста вывалілася з-пад колаў грузавіка, а той, нават не прытармажваючы, з’ехаў у бок МКАД.

Відавочцы аварыі выклікалі ДАІ і хуткую дапамогу — пацярпелую жанчыну з шматлікімі траўмамі медыкі даставілі ў бальніцу.

ДАІ просіць відавочцаў здарэння неадкладна паведаміць пра яго ва ўпраўленне ДАІ Мінска.

Відавочца ДТЗ здолеў узгадаць частку нумара МАЗа — гэта альбо 18–35, або 19–35, або 18–34, або 19–34.

Усіх, хто можа даць якую-небудзь інфармацыю аб дадзеным здарэнні або пра месцазнаходжанне названага грузавіка, ДАІ просіць патэлефанаваць па тэлефоне (017) 222-17-17 альбо (029) 356-17-17.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?