Музей Вінсэнта Ван Гога у Амстэрдаме зрабіў заяву аб выяўленні невядомай карціны мастака, пад прыгожай назвай «Захад у Манмажуры».

Карціна «Захад у Манмажуры» была напісана ў 1888 годзе і лічылася зніклай. На карціне намаляваны закат сонца ў скалістай мясцовасці, а на заднім плане руіны бенедыкцінскага кляштара Манмажур.

Праца знаходзілася ў прыватнага калекцыянера і выпадкова выявілася калі яе прывезлі ў музей на экспертызу пару гадоў таму назад. Эксперты змаглі вызначыць аўтара і назва карціны па своеасаблівай тэхніцы мастака, па выкарыстаных матэрыялах, і па лістах мастака.

У верасні карціна «Захад у Манмажуры» будзе выстаўлена на паказ у амстэрдамскім музеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?