У Кітаі ўступіў у сілу закон, які ўводзіць крымінальнае пакаранне аж да пазбаўлення волі за распаўсюд у інтэрнэце чутак і паклёпу.

Паводле новага закона, чалавека можна будзе прыцягнуць да адказнасці за паклёп, калі агучаная ім інфармацыя атрымлівае шырокі распаўсюд у сеціве.

Аўтара лжывага паведамлення, якое перапосцілі больш за 500 разоў, могуць прысудзіць да трох гадоў пазбаўлення волі.

У Кітаі патлумачылі з’яўленне закона рэакцыяй грамадства на распаўсюд у інтэрнэце «безадказных чутак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?