Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі (інфляцыя) у жніўні 2013 года ў параўнанні з ліпенем 2013 года ўзрос на 0,1%, са снежнем 2012 года — на 8,2%.

Цэны на харчовыя тавары ў жніўні 2013 года ў параўнанні з ліпенем знізіліся на 0,6%, са снежнем 2012 года — узраслі на 6,8%. Больш за ўсё ў жніўні ў параўнанні з папярэднім месяцам падаражалі мука пшанічная — на 3,3%, яйкі — на 2,3%, хлеб — на 2%, рыбныя кансервы і тытунёвыя вырабы — на 1,4%, алей — на 1,2%. Разам з тым назіралася падзенне цэн на агародніну на 20%, бульбу — на 28,1%, садавіну — на 5,7%, гарбату — на 1%, мяса — на 0,2%.

Цэны на нехарчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з ліпенем павялічыліся на 0,6%, са снежнем 2012 года — на 3,5%. Больш за ўсё ў жніўні падаражалі веласіпеды і матацыклы — на 1,5%, абутак — на 1,4%. Цэны на гадзіннікі знізіліся на 0,01%.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі павысіліся за месяц на 1,1%, у параўнанні са снежнем 2012 года — на 19,2%. Больш за ўсё ў жніўні падаражалі паслугі чыгуначнага міжнароднага транспарту — на 6%, аўтамабільнага міжгародняга транспарту — на 5,3%, турыстычныя — на 2,9%, сувязі — на 1,7%, паветранага транспарту — на 1,6%. Санаторна-аздараўленчыя паслугі патаннелі на 0,7%.

Афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі складае 12%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?