Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным удасканальваць працэс правядзення ўступных іспытаў і прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы Беларусі.
Пра гэта ён заявіў 9 верасня на рабочай сустрэчы са старшынёй савета рэспублікі нацыянальнага сходу, старшынёй дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе Анатолем Рубінавым.
«Я ўвогуле знаёмы з вынікамі і лічбамі. Мяне больш за ўсё хвалюе праблема ўдасканалення гэтага працэсу. Калі ёсць нейкія праблемныя пытанні, іх трэба ўзнімаць і вырашаць», — цытуе Лукашэнку
«Вядома, у нас няма таго, што адбываецца ў суседніх краінах, — скандалы, карупцыя вакол гэтага. Гэта ў нас наогул немагчыма.
Але, можа, аб’ектыўна, недзе трэба ўдасканальваць гэты працэс, звяртаць больш увагі на нейкія індывідуальныя рэчы», — зазначыў ён.
Рубінаў паведаміў кіраўніку дзяржавы пра вынікі ўступнай кампаніі. Паводле яго слоў, у цэлым сістэма залічэння ў ВНУ і ССНУ наладжана і дапрацавана да высокага ўзроўню. «Сёння няма вялікіх праблем у гэтай справе. Карупцыя тут фактычна поўнасцю выключана, бо сам механізм уступных іспытаў, залічэння выключае магчымасць умяшання службовых асоб і каго б там ні было», — канстатаваў старшыня Савета Рэспублікі.
«Разам з тым, — паведамляе
прэс-служба , — на сустрэчы была адзначана і наяўнасць некаторых праблем.
Так, не заўсёды ўдаецца ўкамплектаваць асобныя вельмі важныя для краіны спецыяльнасці ў сферы ваеннай, аграрнай, педагагічнай адукацыі». Лукашэнка ў сувязі з гэтым звярнуў увагу на неабходнасць больш уважліва прадумаць сістэму мэтавага набору.
Было таксама адзначана, што ў Беларусі склаліся не зусім аптымальныя суадносіны ў падрыхтоўцы кадраў рознай кваліфікацыі, акрэсліўся яўны перабор спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, і калі не рэгуляваць сітуацыю, то такія дыспрапорцыі могуць у канчатковым выніку пайсці на шкоду эканоміцы краіны, паведамляе
Паводле вынікаў сустрэчы Лукашэнка паставіў задачу сабраць усе зацікаўленыя бакі, каб яны дэталёва абмеркавалі наспелыя змены, пасля чаго павінна быць прынята новая рэдакцыя правілаў прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
«Пры гэтым, — зазначае