Моладзевая зборная Беларусі па футболе страціла перамогу над камандай Францыі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2015, прайграўшы з лікам 1:2.

На 2-й хвіліне сустрэчы, якая прайшла 9 верасня ў Барысаве, вызначыўся Антон Сарока, а на 65-й (з пенальці) і 75-й — Поль-Жорж Нтэп Дэ Мадзіба.

Становішча каманд у групе 10: Ісландыя — 9 ачкоў (3 матчы; розніца мячоў 8–3), Францыя — 6 (2; 7–1), Арменія — 3 (2; 2–2), Казахстан — 3 (3; 1 -6), Беларусь — 0 (4; 3–9).

Наступную гульню Беларусь правядзе 10 кастрычніка ў гасцях супраць Казахстана.

Варта адзначыць, што вялікую частку першага тайма матчу Беларусь — Францыя тэлегледачы не змаглі ўбачыць з-за зрыву трансляцыі на канале «Беларусь 2».

10 верасня ў Гомелі ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату свету-2014 сустрэнуцца нацыянальныя зборныя дзвюх краін (пачатак у 22.00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?